Ці рэальна вырасціць футбалістаў сусветнага маштабу? Адказ ведае бярэзінскі трэнер Сяргей Булойчык

Чым адрозніваецца Месі ад Раналду? Ці ёсць будучыня ў беларускага футбола? Ці рэальна сёння вырасціць аматара скуранога мяча сусветнага маштабу? Чаму да заняткаў гэтым камандным відам спорту трэба ставіцца не менш сур’ёзна, чым да вучобы ў школе? І ў рэшце рэшт, чаму раз-пораз трэнеры перастаюць галіцца? Дакладныя адказы на гэтыя пытанні ведае трэнер раённай комплекснай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Сяргей Васільевіч Булойчык.

Сёння ў яго за плячыма ўнікальны трэнерскі вопыт і цэлая каманда бліскучых юных футбалістаў, якім па сілах змагацца за перамогу нават у вышэйшай лізе. За свае заслугі Сяргей Васільевіч быў прызначаны трэнерам Мінскай вобласці і пад яго кіраўніцтвам каманда юных футбалістаў заняла ў 2016 годзе другое месца ў рэспубліцы, а ўжо праз год шумна адзначала “вікторыю”. Тады ў поўны голас заявілі аб сабе бярэзінскія аматары скуранога мяча Дзмітрый Галуза і Улад Хендогій. Яны і Фёдар Бірукоў, Максім Сямашка, Ягор Карповіч, Аляксандр Навіцкі, Сяргей Букаты, Яўгеній Карпека і Максім Рахманаў цяпер гуляюць за футбольны клуб “Тарпеда-БелАЗ”.

Працяг чытайце ў нумары 73 газеты за 28 верасня.

Фота з асабістага архіва С.В. Булойчыка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *