Галасаваць упершыню лепш у родным горадзе!

Антон Лапыцька сёлета скончыў першы курс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі з сярэднім балам 9. Здзіўляцца гэтаму не трэба, бо юнак скончыў гімназію і ўславіў родны раён прэстыжным дыпломам з фінальнага этапу прадметных алімпіяд па інфарматыцы. Ды і гэтым летам не ўяўляе сябе без работы на камп’ютары.

— Аднак і пра выбары Прэзідэнта краіны я не забыўся, — расказвае Антон, — вядома ж, меркаваў упершыню галасаваць у “альма-матар”, куды імкнуўся паступіць яшчэ з 7-га класа. Але выканаць свой грамадзянскі абавязак у родным горадзе куды лепш!

Антон прагаласаваў датэрмінова на выбарчым участку №4, які знаходзіцца ў СШ №3 горада.

— Я галасую за краіну, дзе клапоцяцца пра адукацыю моладзі, падтрымліваюць іх талент і даюць магчымасць спаўняцца марам, — сказаў юнак.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *