Галасуем за Беларусь

Паважаныя выбаршчыкі!

9 жніўня 2020 года адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Запрашаем вас прыняць удзел у галасаванні, якое праводзіцца з 8 да 20 гадзін.

З 4 жніўня 2020 года пачалося датэрміновае галасаванне. Выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права прагаласаваць датэрмінова на ўчастку для галасавання з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін. Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў асноўны дзень выбараў не патрабуецца.

Для выбаршчыкаў, якія па стане здароўя або іншых уважлівых прычынах не змогуць прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання, участковая камісія забяспечвае магчымасць удзельнічаць у галасаванні па месцы іх пражывання. Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці  прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца. Выбаршчыкі могуць звярнуцца з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы іх знаходжання ў дзень выбараў у любы час, а ў дзень галасавання – не пазней, чым за дзве гадзіны да завяршэння часу галасавання, гэта значыць да 18.00 гадзін.

Кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца. Пры галасаванні на выбарах выбаршчык ставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога ён галасуе. Калі выбаршчык галасуе супраць усіх кандыдатаў, ён ставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад радка “Супраць усіх кандыдатаў”. Запоўнены бюлетэнь выбаршчык апускае ў скрыню для галасавання.

Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскага або пенсіённага пасведчання, студэнцкага білета, а таксама даведкі з органаў унутраных спраў, у выпадку страты пашпарта.

У выпадку, калі выбаршчык лічыць, што пры запаўненні бюлетэня зрабіў памылку, ён мае права звяруцца да члена ўчастковай камісіі, які выдаў бюлетэнь, з просьбай выдаць яму новы бюлетэнь замест сапсаванага.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на ўчастках для галасавання будуць праведзяны санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

У адпаведнасці з артыкулам 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь агітацыя, у тым ліку заклікі да байкаціравання выбараў, у дзень галасавання не дапускаецца.

Што датычыць друкаваных агітацыйных матэрыялаў, вывешаных раней па-за памяшканнямі для галасавання, то ў дзень выбараў яны застаюцца на ранейшых месцах.

9 жніўня 2020 года на кожным участку для галасавання будуць арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, зоны адпачынку, дзіцячыя атракцыёны, спартыўныя гульні, канцэртныя праграмы і гандлёвыя рады.  З падрабязнай праграмай гэтых мерапрыемстваў можна пазнаёміцца з дапамогай карт-навігатараў, размешчаных на афіцыйным інтэрнэт-сайце Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта, і ў дадатку да нашай газеты.

Чакаем вас на выбарчых участках.

Раённая выбарчая камісія

па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *