Невядомы з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскай карткі зняў 2080 рублёў… Што яшчэ ў крымінальнай хроніцы бярэзінскіх следчых?

А ў чым альтанка вінавата?

Нешта дзіўнае рабілася днём 12 ліпеня ва ўпадабанай бярэзінцамі зоне адпачынку каля штучнага возера па вуліцы Перамогі горада. Тут нецвярозы мужчына брудна лаяўся і пашкоджваў альтанку. Міжвольныя сведкі такога нахабнага хуліганства нядоўга назіралі за відовішчам і выклікалі міліцыю. У выніку — узбуджана крымінальная справа, у якой пацярпелым бокам выступае РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”.
Яна налічыла ўрон ад хуліганства ў суме 416 рублёў 90 капеек.

Градус даверлівасці зашкальвае

Сышчыкі і следчыя настойліва заклікаюць бярэзінцаў максімальна асцярожна ставіцца да віртуальных плацяжоў і нікому не паведамляць свае банкаўскія рэквізіты. Так, ізноў невядомы днём 9 ліпеня ў невядомым месцы з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскай карткі з дапамогай інтэрнэту атрымаў доступ да карт-рахунку і зняў … 2080 рублёў.

А вы даўно былі на дачы?

Невядомы ў перыяд часу з лютага па сакавік абрабаваў дачу. Гаспадар не далічыўся тут хатніх рэчаў на суму ў 125 рублёў.

Аляксандр КАЖЭЎКА,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *