Граматай узнагароджана Бярэзінская раённая арганізацыя ветэранаў
Галоўная задача конкурсу, прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, — прыцягненне ўвагі моладзі да культурна-гістарычнай спадчыны, прывіццё пачуцця гонару за свой народ, сваю краіну, яе абаронцаў, выхаванне ў маладых людзей патрыятызму, павагі да бессмяротнага воінскага подзвігу, пашырэнне і паглыбленне ведаў аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.
Граматай за актыўны ўдзел у абласным конкурсе ўзнагароджана і Бярэзінская раённая
арганізацыя ветэранаў, якую ўзначальвае Мікалай Абазовік.
Узнагароду ўручыў старшыня савета Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Казімір Чарапкоўскі.
Алена ГРОМАВА.