Гуманітарная дапамога для барацьбы з “каронай”

Днямі гуманітарную дапамогу па лініі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый атрымаў Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

А гэта і бескантактны тэрмометр, антысептыкі, маскі, пальчаткі, дэзынфіцыруючыя сродкі…

— Мы вельмі рады такой дапамозе, — заўважае дырэктар ТЦСАН Алена Жолудзева. — Яна вельмі дарэчы. Як размяркуем? У першую чаргу направім сродкі ў аддзяленне кругласутачнага прабывання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў.

— Падчас першай хвалі “кароны” нам значную дапамогу аказалі райвыканкам і лясгас, — дадае Алена Данатасаўна. — Дзякуючы ім мы набылі бактэрыцыдны рэцэркулятар паветра, бескантактны тэрмометр. Зараз карыстаемся ўсімі гэтымі сродкамі. Вялікі дзякуй усім за дапамогу.

Юлія Букель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *