І ў свята — на рабоце

Сапраўды, у работнікаў жывёлагадоўлі не бывае выхадных, што зробіш. Таму і заўтра, 8 сакавіка, у Дзень жанчын, працаўнікі ферм, а пераважная большасць з іх – іменна жанчыны – апрануць з раніцы спецвопратку і адправяцца да сваіх гадаванцаў, сустракаць свята новымі поспехамі і дасягненнямі.

Ёсць яны і ў жывёлаводаў малочна-таварнага комплексу “Капланцы” ААТ “Бярэзінскі”. Так, па выніках работы за люты валавая вытворчасць малака тут дасягнула 113,2%. Паступова растуць таксама паказчыкі надою на карову. Дасягаюцца здабыткі за кошт стараннасці і працавітасці кожнага члена калектыву. Узначальвае комплекс Таццяна Крывашэя-Замукашвілі. Яна заўсёды з цеплынёй расказвае пра сваіх работнікаў і лічыць, што кожная з іх заслугоўвае толькі добрых слоў і павагі за адданасць прафесіі.
І тут, сапраўды, шмат такіх спецыялістаў. У іх ліку заатэхнік Людміла Далівайла, асемянатар На-талля Молчан, даяркі Таццяна Яроцкая і Наталля Палянская, цялятніца Алена Ксяндзова, вартаўнік Таццяна Галубец… Заўтра, у свята, ім ізноў крочыць знаёмымі сцежкамі на свае рабочыя месцы для таго, каб наш агульны святочны стол быў больш багатым і шчодрым.

Фота Марыны КАЎЗУНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *