Жыццёвы і працоўны шлях нашага земляка Мікалая Абазовіка

Напэўна, няма на Бярэзіншчыне чалавека, які б не ведаў старшыню раённага савета ветэранаў Мікалая Абазовіка, ветэрана педагагічнай працы

— Вельмі прыемная такая ўвага ад цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, — дзеліцца радасцю Мікалай Абазовік

ПАМЯЦЬ ДЗЯЦІНСТВА
Нарадзіўся ён у мнагадзетнай сям’і (у бацькоў было 11 дзяцей), жылі ў вёсцы Быковічы. Там прайшло дзяцінства, апаленае вайной. Перад тым, як адправіцца на фронт, бацька паспеў выкапаць зямлянку для сям’і, у якой і туліліся ў ваенны час. Не ўсе дзеці змаглі перажыць ліхалецце. За адну ноч маці страціла траіх, проста не прачнуліся… Мікалаю тады было 5 гадоў, і дзіцячая памяць захавала ўсе балючыя, жудасныя моманты таго перыяду.
Школьнае жыццё таксама не было бясхмарным, бо за навучанне трэба было плаціць немалыя грошы.
— Памятаю, як бацькі не змаглі адолець чарговую аплату, дык давялося прадаць нешта з маёмасці.

Працяг чытайце у наступным нумары газеты за 12 лютага.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *