І так ужо трыццаць гадоў!

Трактарыст – мышыніст ААТ “Бярэзінскі” Сяргей Лаўцоў з атрада тых, хто не здрадзіў механізатарскім традыцыям, захоўвае вернасць зямлі-матухне і служыць прыкладам асаблівай працавітасці і адказнасці.

Нездарма ж ён колькі гадоў запар услаўляе хлебаробскі гонар роднай гаспадаркі і называецца лепшым механізатарам у раёне. Сам ён мясцовы. У свой час не кінуўся шукаць шчасця ў мітуслівым і шумным горадзе, а вырашыў здабываць яго і ствараць уласнымі рукамі на бацькоўскай зямлі.

— Сёлета ў сакавіку спаўняецца роўна трыццаць гадоў з таго дня, як я быў залічаны ў слаўны атрад механізатараў прадпрыемства, — расказвае Сяргей Мікалаевіч. – Памятаю, як пачынаў у асяроддзі вопытных таварышаў. З таго часу ўжо столькі зямлі было ўзарана, столькі насення пасеяна, столькі тон збожжа дзяржаве прададзена, ды і не падлічыць, колькі паліва выкарыстана, а ў сялянскай душы спакою няма. Ды і калі мне лічыць гады і прасіць спакою, бо кожны дзень і год рупіўся аб важкім караваі, дабрабыце прадпрыемства і будучыні сваіх дзяцей, унукаў.

Мілана Трапянок.

Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *