І тэарэтычныя веды, і практычныя навыкі па захаванні патрабаванняў тэхнікі бяспекі праверылі ў бярэзінцаў

А займаліся гэтым члены створаных пры раённым выканаўчым камітэце камісіі па пытаннях праходжання праверкі ведаў па ахове працы і мабільнай групы.

Праверку ведаў праходзіць інжынер па ахове працы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Пілецкая

Так, з раніцы ў кабінеце №25 райвыканкама за камп’ютарам здавалі экзамены па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы восем чалавек. Такія іспыты тут праходзяць штомесячна кожны другі чацвер. На іх запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія не маюць вышэйстаячых арганізацый, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі з ліку тых, хто прыступіў да выканання сваіх абавязкаў або зарэгістраваўся ў якасці ІП не больш як месяц таму. Падобныя ж выпрабаванні праходзяць і тыя, у каго завяршыўся трохгадовы тэрмін пасля папярэдняй атэстацыі.
У гэты ж дзень у адпаведнасці з зацверджаным графікам члены мабільнай групы райвыканкама непасрэдна з выездам на месца правяралі дакладнасць і правільнасць выканання атрыманых тэарэтычных ведаў на практыцы. Першым з наведаных аб’ектаў было месца будаўніцтва шматкватэрнага жылога до-ма на вуліцы Кастрычніцкай г. Беразіно. Затым члены групы правялі маніторынг захавання правілаў аховы працы ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, у некаторых падраздзяленнях ААТ “Бярэзінскі”, ДУА “Гарэніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа”, косаўскіх Доме культуры і ФАПе. Выказаныя ў ходзе выезду заўвагі і прапановы ўзяты на кантроль, яны павінны быць выпраўлены ў месячны тэрмін.

Мабільная група знаёміцца з ходам работ на будаўніцтве жылога дома па вул. Кастрычніцкай

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *