“Галоўнае – не хвалявацца і ўсміхацца!”. Так лічыць герой рэдакцыйнага праекта «Пандусы жыцця» Ігар Булгак

У Ігара Булгака праблемы з апорна-рухальным апаратам. Хлопец — інвалід-калясачнік. Але ён не адчайваецца, не сумуе, а распрацоўвае праекты, займаецца “раскруткай” сайтаў… і марыць пра ўласную справу. Ва ўсім яго падтрымліваюць любімыя бацькі

Мара Ігара — адкрыць уласную справу

Дом Булгакоў у аграгарадку Косаўка адразу ж выдзяляецца сярод іншых, кідаецца ў вочы. Вялікі, прыгожы, утульны, а каля яго – пандус. Заходзім у дом.  Ветліва сустракаюць гаспадары Тамара Васільеўна і Віктар Віктаравіч. Адразу адзначаем, дома няма міжпакаёвых дзвярэй, дываноў… — зроблена ўсё, каб Ігар без цяжкасцей перамяшчаўся. Заходзім у пакой хлопца. І тут усё спецыяльна абсталявана, каб Ігар адчуваў сябе камфортна. І. Булгак — інвалід I групы з дзяцінства. Але ён не абмежаваны толькі каляскай. Актыўны, пазітыўны, усмешлівы.

Бацькі робяць усё магчымае, каб Ігар не адчуваў сябе абмежаваным

Няма часу, каб сумаваць…

Здаецца, Ігар ніколі не сумуе. У яго на гэта няма часу. Хлопец з камп’ютарам, як кажуць, на “ты”. Займаец-ца “прасоўваннем” сайтаў, груп у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Распрацаваў нават невялікі праект. Ігар любіць кнігі, але больш слухаць, чым чытаць. Пе-равагу аддае фантастыцы.
— Больш за ўсё падабаюцца кнігі аб прыгодах людзей, якія трапляюць у іншае стагоддзе, — дадае І. Булгак. –Уключаю і слухаю. Ведаеце, у пісьменніка Аляксандра Бушкова ёсць цыкл “Піранні”, які складаецца з 22 кніг. Агучаны толькі 16 з іх, — гаворыць Ігар. — Вось мне і хацелася
даагучыць астатнія: паспрабаваў на гэта сабраць сродкі. Распрацаваў праект, зараз галоўная задача — знайсці спонсараў. “Закінуў” свае прапановы ў розныя банкі, аператарам мабільнай сувязі, але, на жаль, пакуль ніхто не адгукнуўся. Але я не губляю надзеі. Чаму менавіта гэтым займаюся? Ведаеце, у мяне былі цудоўныя настаўнікі па інфарматыцы, якія і прыві-лі любоў да ІТ-тэхналогій. Хацеў нават пасля школы паступаць у БДУІР. Але, на жаль, тады ў 2011 годзе там не былі створаны ўмовы для вучобы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. А сёння магу паступаць, вучыцца дыстанцыйна. Але для мяне гэта ўжо неактуальна — сам асвоіў усё неабходнае.

Сям’я — надзейная падтрымка

Дома ўсё спецыяльна абсталявана так, каб Ігар адчуваў сябе камфортна

Працяг чытайце у наступным нумары газеты за 12 лютага.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *