Імідж-акцыя бярэзінскіх бібліятэкараў

З 15 па 20 верасня на Міншчыне праходзіць акцыя “Міншчына культурная – за Беларусь”. Бібліятэкі Бярэзіншчыны першымі ў раёне ўключыліся ў культурную кампанію.

15 верасня, непасрэдна ў дзень прафесійнага свята, на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі стартавала імідж-акцыя “Беларусь бібліятэчная”. Галоўная бібліятэчная ўстанова Беразіно запрасіла прадстаўнікоў працоўных калектываў і ўсіх бярэзінцаў на Дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка ў авангардзе культурнага жыцця горада і раёна”.

Сёння ў скарбонцы установы 8 дыпломаў па выніках рэспубліканскіх конкурсаў і 3 – абласных, у раённай бібліятэцы працуе супрацоўнік з тытулам “Майстар Мінскай вобласці”.

У ходзе акцыі ў дасціпнай маркетынгава–рэкламнай форме былі прадстаўлены інавацыйнасць і крэатыўнасць, фірменны стыль дзейнасці бярэзінскай установы з яе грамадска-культурным сэрвісам і інфармацыйнымі тэхналогіямі. Крэатыўную бібліятэчную прастору з лепшымі перспектыўнымі напрацоўкамі, асаблівасцямі творчай дзейнасці, плённым узаемадзеяннем з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, школамі горада прэзентавалі вернісаж-экспазіцыя “Бібліятэка: сучасная, цікавая, патрэбная” і фотакалаж “Бібліятэкар — прафесія творчая”.

Агіт-кампанія “Каб любіць Беларусь, трэба яе ведаць” уключала акцыю “Будзь у трэндзе! Чытай беларускае!” Выстава-карусель “Беларуская літаратура: нам ёсць чым здзіўляць свет” пазнаёміла з навінкамі беларускай мастацкай прозы. Тэатр аднаго акцёра ажывіў сюжэты апавяданняў Ніны Рыбік, Валянціны Кадзетавай, Вольгі Данілавай з літаратурным асэнсаваннем праблем сучаснага грамадства.

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *