Ізноў Ванькевіч!

Дырэктар ДУА «Турыстычны цэнтр» Юнацтва» Дзмітрый Ванькевіч – сапраўдны кумір некалькіх пакаленняў бярэзінцаў і вялікі аматар спартыўнага арыентавання.

— Сёння спартыўным арыентаваннем у раёне займаюцца каля 400 юнакоў і дзяўчат, — расказвае Дзмітрый Мікалаевіч. —
Для іх наладжаны трэніроўкі не толькі непасрэдна ў цэнтры і ў нашым філіяле ў вёсцы Высокая Гара, але і ў шэрагу навучальных устаноў раёна. Нашы педагогі дадатковай адукацыі з ахвотай займаюцца з дзецьмі і самі пастаянна ў розных умовах і мясцовасцях удасканальваюць фізічную форму і навыкі.

Дзмітрый Мікалаевіч вось ужо больш за дзесяць гадоў узначальвае турыстычны цэнтр “Юнацтва”. Толькі ў першы год работы ўстановы дадатковай адукацыі 9 груп сабралі амаль 120 жадаючых.

Сёлета тут працуюць ужо 29 груп і аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага і фізкультурна-спартыўнага профілю. Цэнтр працуе практычна круглы год без выхадных і даўно стаў упадабаным месцам правядзення спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні абласнога, рэспубліканскага і нават міжнароднага ўзроўняў.

Сваіх спартыўных пазіцый вядучы арыенціроўшчык раёна не збіраецца здаваць. Па яго сцежках прыйшла працаваць пасля заканчэння ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту педагогам дадатковай адукацыі ў турыстычны цэнтр старэйшая дачка Аляксандра.

— Для мяне галоўнае, каб у маіх дзяцей і навучэнцаў паступова з’явіўся стрыжань здаровага ладу жыцця, — гаворыць Дзмітрый Мікалаевіч, — тады ім нічога не страшна! А ўпэўненасць у сваіх сілах чалавеку дае любімая справа!

Мілана Трапянок.

Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *