Малады спецыяліст Кацярына Пімянова — наступны герой праекта газеты «Бярэзінская панарама»

Наступны герой праекта – настаўнік па класе цымбалаў ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў” Кацярына Аляксандраўна ПІМЯНОВА:

– Родам я з горада Бабруйска Магілёўскай вобласці. Сёлета скончыла аддзяленне інструментальнага выканальніцтва па класе цымбалаў Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа імя М.К. Агінскага. Туды я паступала свядома — авалодаць цымбаламі і вучыць ігры на іх дзяцей. Гэты народны інструмент я адкрыла для сябе вельмі позна, але яшчэ ніводнага разу не расчаравалася ў гэтым. Дзеля яго і прыехала ў Беразіно. У маім родным горадзе пытанне з выкладчыкамі ігры на цымбалах у дзвюх музычных школах вырашана на гады наперад, таму вярнуцца ў Бабруйск я магла б толькі музычным кіраўніком у дзіцячы садок. Такая перспектыва мне была не па душы.
— А чаму менавіта цымбалы? Іх ніяк не назавеш папулярным сярод маладых людзей інструментам?
— Гэта не зусім так. Цымбалы не губляюць папулярнасці і сёння даволі часта выкарыстоўваюцца не толькі сярод аматараў фальклорнай музыкі, але і самых навамодных накірункаў. Маё ж першае знаёмства было надзвычай забаўным. Я даволі позна, па нашых мерках, вырашыла вучыцца іграць на фартэпіяна і прыйшла паступаць у музычную школу. Тут мне, вядома, у навучанні не адмовілі, а прапанавалі асвоіць цымбалы. Я і не ўяўляла нават, як яны выглядаюць. Таму выкладчыца кіўком галавы паказала на нейкі стол у куце, накрыты посцілкай. Я не збянтэжылася — і дагэтуль не стамляюся здзіўляцца з багацця і мілагучнасці народнага інструмента. Ды і іграць на фартэпіяна я таксама навучылася, асвоіла і балалайку.

Працяг чытайце ў нумары 79 газеты за 19 кастрычніка.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *