Калядная спартландыя ў басейне

На базе ДУ “Бярэзінская спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву” сёння адбылася калядная спартландыя “Нас яднае спорт! Мы разам!”

У мерапрыемстве прынялі ўдзел маладыя спецыялісты ўстаноў адукацыі і спартыўных устаноў Бярэзіншчыны. Падтрымаць сваіх настаўнікаў, пабалець за педагогаў і выступіць з музычным нумарам прыйшлі і школьнікі.

Дзве каманды “Тыграняты” і “Сонейкі” ўдзельнічалі ў 10 спартыўных гульнях.

Перамаглі “Тыграняты”, аднак на маё меркаванне, гледзячы на спрыт і шчырасць удзельнікаў, можна сказаць, што перамагло сяброўства – сапраўднае і сардэчнае.

З прывітальнымі словамі выступілі начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Бярэзінскага райвыканкама Алеся Цітова, старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Толкач, дырэктар фізкультурна-аздараўленчага комплекса «Лазурный» Сяргей Вальчэўскі.

Напрыканцы ўсе ўдзельнікі спартландыі атрымалі памятныя сувеніры.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *