Каму не спалася ноччу, высвятлялі бярэзінскія следчыя

ХТО СМАЧНА ПАД’ЕЎ?

На працягу часу з 9 па 14 лютага невядомы зламаў прабой і трапіў у дачны дом у вёсцы Дзмітравічы. Пасля яго візіту гаспадары не знайшлі на звычайным месцы прадукты харчавання.

А ДЗЕ ТЫ ПАРКУЕШ СВОЙ АЎТАМАБІЛЬ?

Невядомы на працягу часу з 9 па 15 лютага выкраў з аўтамабіля акумулятарную батарэю коштам 200 рублёў. Зрабіў гэта зламыснік без асаблівых цяжкасцей, бо машына стаяла на неахоўваемай аўтамабільнай стаянцы па вуліцы Хонінава горада.

КАМУ НЕ СПІЦЦА НОЧЧУ?

 З жылога дома ў вёсцы Мікулічы на працягу часу з 2 па 16 лютага злодзей выцягнуў маёмасць на суму ў 292 рублі. Як жа ён трапіў у дом? Нахабна выбіў шкло і праз яго вынес украдзенае .

Аляксандр КАЖЭЎКА,

начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *