Карэспандэнт рэдакцыі газеты «Бярэзінская панарама» прыняла ўдзел у прафсаюзным форуме

IV РЭСПУБЛІКАНСКІ ФОРУМ “ РОЛЯ РЭГІЯНАЛЬНЫХ СМІ Ў РАЗВІЦЦІ САЦЫЯЛЬНАГА ПАРТНЁРСТВА”

аб’яднаў шматлікіх прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і галіновых выданняў, спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю раённых, гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікоў карэспандэнцкай сеткі пры ФПБ, загадчыкаў прэс-службаў абласных аб’яднанняў прафсаюзаў — усяго каля 200 чалавек — на базе санаторыя “Крыніца”, што знаходзіцца ў маляўнічых мясцінах аграгарадка Ждановічы Мінскага раёна.

Арганізатарамі форуму выступілі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі.

Удзельнікам форуму была прапанавана насычаная праграма, у ходзе яе абмяркоўваліся важныя тэмы, якія датычыліся змяненняў працоўнага заканадаўства (датэрміновыя пенсіі людзей, занятых у неспрыяльных умовах працы; новая сістэма аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і інш.). Таксама прайшлі майстар-класы па актуальных напрамках дзейнасці СМІ – адміністрыраванне сайтаў і сацыяльных груп, спецпраекты, манетызацыя сацыяльных сетак.

Асаблівая ўвага ўдзялялася пытанням, якія датычыліся аплаты працы бюджэтнікаў, больш падрабязна яны разглядаліся ў ходзе правядзення круглых сталоў з удзелам Марыны Лазар, Алены Хлус, Святланы Клачок, Роберта Часнойця, Дзмітрыя Шаўчука і іншых прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў.

На другі дзень форуму ўдзельнікі сустрэліся і змаглі задаць хвалюючыя пытанні Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандру Карлюкевічу і старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Міхаілу Орда.

У рамках мерапрыемства прайшла таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю раённых, гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў, якія былі прызнаны лепшымі ў асвятленні прафсаюзнага жыцця на старонках сваіх выданняў.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Рэпартаж з мерапрыемства чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў раёнкі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *