Кіраўніку належыць быць прыкладам!

У ліку тых, хто ў адзін з першых дзён датэрміновага галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыйшоў на выбарчы ўчастак, быў начальнік бярэзінскага вытворчага цэха №6 ААТ “Мінск крышталь”, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Гоман.

— Прыняць удзел у выбарчай кампаніі і аддаць свой голас лічу сваім абавязкам і грамадзянскай пазіцыяй, — адзначае Іван Іванавіч. – Звычайна гэтую місію не пакідаю на апошні дзень. Тым больш, што ў маім графіку няма падзелу на буднія і выхадныя дні. Ды і як кіраўнік калектыву павінен падаваць прыклад сваім падначаленым, весці іх за сабой. І пакуль у нас няма рознагалосся, аб чым сведчыць наша стабільная зладжаная праца. Хочацца, каб і надалей развіццё нашага калектыву, нашага грамадства і нашай краіны было такім жа стабільным і ўпэўненым.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *