Колькі будзе каштаваць праезд для пенсіянера?

— Мяне непакоіць пытанне, якія льготы прадугледжаны для пенсіянераў у грамадскім транспарце?

Тамара, горад Беразіно.

Адказвае адвакат Марына Грынкевіч–Гушчына:

— Згодна з заканадаўствам, грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, штогод з 1 мая па 30 верасня прадастаўляецца 50-працэнтная скідка ад кошту праезду на аўтамабільным пасажырскім транспарце прыгарадных маршрутаў. Гэта права рэалізуецца грамадзянамі на падставе праязных дакументаў і пры прад’яўленні пенсійнага пасведчання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *