Як вясковец выратаваў суседа-пагарэльца

Дзякуючы пільнасці і рашучасці апошняга не задыхнуўся ад дыму ва ўласным доме 42-гадовы жыхар вёскі Неганічы.

Пагарэлец жыў адзін у закінутым бацькоўскім доме, больш падобным на хляўчук, не меў сродкаў аплачваць святло, затое заўсёды знаходзіў, за што выпіць і чым падыміць. Вось і ў той вечар 16 сакавіка небарака пасля чарговага застолля заснуў з цыгарэтай у руках. На яго шчасце, сусед рана ўгледзеў агеньчык у заўсёды цёмных вокнах, выклікаў хуткую дапамогу і пажарных.

Сядзець склаўшы рукі ў чаканні аператыўных службаў сусед таксама не стаў і затым кінуўся ў дом — выцягнуў гора-курца ў несвядомым стане. Тут жа паспела і хуткая дапамога, фельчар якой прывёў у прытомнасць пагарэльца.

Жыхары вёскі Неганічы, медыкі і выратавальнікі спадзяюцца, што гісторыя выратавання мужчыны прымусіць яго адмовіцца ад шкодных звычак, абудзіць яго свядомасць і прымусіць цаніць жыццё.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *