Круглагадовая спартакіяда на Бярэзіншчыне працягваецца

На працягу двух дзён, з 22 па 23 кастрычніка, на базе фізкультурна–аздараўленчага цэнтра “Лазурный” прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе ў рамках раённай круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў раёна. Удзел прымалі 8 каманд.

У асабістым заліку сярод жанчын першыя тры месцы занялі Настасся Ладуцька з Бярэзінскага раёна газазабеспячэння (РГЗ), Аляксандра Ванькевіч з упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і Вольга Верына з сельскагаспадарчага філіяла “Здравушка-агра”.
Сярод мужчын “вікторыю” святкавалі і занялі адпаведна ўвесь прызавы п’едэстал Васілій Тарасеня з Бярэзінскага РГЗ, Дзмітрый Бабровік з аддзела па надзвычайных сітуацыях і Вадзім Палушкін з філіяла ТП “Бярэзінскае”.
У камандным заліку першае месца заняла каманда Бярэзінскага РГЗ, другімі сталі прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і замкнулі тройку лідараў тэнісісты раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У пяцёрку мацнейшых увайшлі таксама каманды філіяла ТП “Бярэзінскае” і сельгасфіліяла “Здравушка-агра”.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *