Крымінальная хроніка ад бярэзінскіх следчых

Укралі пыласос

На яго паквапіўся раней асуджаны, 35-гадовы мужчына, які 10 кастрычніка выкраў бытавы прыбор з кладоўкі дома па вуліцы Садовай горада. Матэрыяльны ўрон налічвае 500 рублёў.

Пазванілі з банка — не стала грошай

Невядомы ў невядомым месцы раніцай 14 кастрычніка ў ходзе тэлефоннай размовы прадставіўся супрацоўнікам банка і выказаў трывогу наконт сродкаў на карт–рахунку жанчыны. Якім жа было яе здзіўленне, калі пасля гэтага незразумелага званка банкаўская картка ўмомант стала лягчэй на 350 рублёў.

Як не трэба прадаваць ложак на “Куфары”

Цяпер ужо дакладна ведае адзін бярэзінец. Невядомы ў невядомым месцы вырашыў з дапамогай інтэрнэту завалодаць грашовымі сродкамі 26-гадовага мужчыны. Дзейнічаў кіберзлодзей хітра і з дапамогай мэсэнджара. Ён як быццам бы планаваў набыць выстаўлены на продаж ложак і цікавіўся банкаўскімі рэквізітамі плацёжнай карткі прадаўца. Купля-продаж не адбылася, але не стала і 360 рублёў.

Злодзей затрыманы з доказалі злачынства

61– гадовы, непрацуючы, раней асуджаны жыхар вёскі Міластава праз акно трапіў у жылы дом па вуліцы Зарэчнай вёскі Карбаўское і выкраў хатнія рэчы. Выкарыстаць украдзенае небарака не паспеў, бо быў затрыманы пільнымі грамадзянамі.

Ізноў пра гора -матуль

43-гадовая работніца філіяла “АграМАЗ”, абавязаная судом вяртаць расходы за выхаванне 16–гадовай дачкі на дзяржаўным утрыманні, на працягу трох месяцаў дапусціла звыш дзесяці прагулаў.

Нікому нельга давяраць банкаўскія рэквізіты

Пара бярэзінцаў прыкладна з 21 па 25 кастрычніка з дапамогай банкаўскай карткі аднаго з банкаў атрымала несанкцыянаваны допуск да камп’ютарнай інфармацыі і “забрала” з чужога карт-рахунку 450 рублёў.

Што вы пакінулі на дачы?

Невядомы трапіў у дачны дом вёскі Малыя Лагі і забраў з сабой тэлевізійную прыстаўку, хрусталь, лямпачкі, электрычны ліхтарык. Спатрэбіўся гаспадарліваму злодзею нават апрысквальнік для агарода на 10 літраў. Матэрыяльны ўрон налічвае каля 200 рублёў.

Паехаў на заробкі і не вярнуўся

Аб’яўлены ў пошук 40–гадовы мужчына, які яшчэ ў першай палове сакавіка адправіўся на заробкі ў расійскі горад Каўроў і дагэтуль не паведаміў аб сабе.

Сяргей ЖЫЛІЧ,

начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *