Крымінальная хроніка ад бярэзінскіх следчых

Напаляваў на 140 базавых велічынь

Позна вечарам 21 жніўня паблізу вёскі Сяліба 39-гадовы мужчына незаконна паляваў на баброў, а затым схаваў ад чужых вачэй дзве здабытыя жывёліны. Матэрыяльны ўрон ад такіх супрацьпраўных дзеянняў налічыў 140 базавых велічынь.

У групе рызыкі ўжо не моладзь

Днём 24 кастрычніка ў салоне аўтамабіля вартавыя правапарадку знайшлі падазронае рэчыва расліннага паходжання зялёнага колеру агульнай вагой 4,617 грама. Падазрэнні пацвердзіла экспертыза: гэта — асабліва небяспечны наркатычны сродак, які не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах, — марыхуана. Набылі наркотык і захоўвалі яго для ўласных патрэб двое мужчын 36 і 39 гадоў.

Пошукі не спыняюцца

Вартавыя правапарадку вядуць пошукі 64-гадовага жыхара вёскі Бялавічы. Пенсіянер яшчэ раніцай 10 кастрычніка адправіўся ў грыбы і дагэтуль яго месцазнаходжанне невядома.

І адкуль злодзей даведаўся пра банкаўскія рэквізіты?

Невядомы ў невядомым месцы днём 25 кастрычніка з выкарыстаннем банкаўскіх рэквізітаў плацежнай карткі з дапамогай сусветнай павуціны, без цяжкасцей атрымаў доступ да чужога карт–рахунку і ўкраў 220 рублёў

Сяргей ЖЫЛІЧ,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела
Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *