Крымінальная хроніка ад бярэзінскіх следчых

Расце атрад парушальнікаў прэвентыўнага нагляду

У канцы студзеня яго папоўніў жыхар аграгарадка Пагост. Мужчына двойчы парушыў патрабаванні прэвентыўнага нагляду, бо без уважлівых прычын адсутнічаў дома позна вечарам 21 студзеня.

Не заплаціў і базавай велічыні

Мужчына, асуджаны судом Бярэзінскага раёна да пакарання ў выглядзе выпраўленчых работ тэрмінам на год з утрыманнем 10 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы, альбо не менш за адну базавую велічыню штомесяц, начыста забыўся аб прыгаворы і ўхіліўся ад абавязацельстваў.

Не купляйце з рук! Магчыма, гэта ўкрадзенае!

Мужчына з вёскі Бярозаўка набыў украдзеныя з суседняга дома 3 слоікі свінога тлушчу і звыш кілаграма свінога сала. У злачынстве падазраецца жанчына, якая напярэдадні выкрала вышэйназваныя прадукты харчавання.

Пад’елі хлопцы добра!

Група мужчын выцягнула з надворнай пабудовы па вуліцы Чырвонаармейскай горада свежазамарожаныя 5 кілаграмаў свініны і 4 кілаграмы мяса птушкі агульным коштам 110 рублёў.

У Быковічах знайшлася марыхуана

Мужчына пры нявысветленых абставінах набыў небяспечны наркатычны сродак вагой 14,34 грама для ўласных патрэб і захоўваў яго ў хлеўчуку дома па вуліцы Палявой вёскі Быковічы.

Будзьце пільнымі з тэлефонамі!

Невядомы ў першы дзень новага года ў двары па вуліцы Энгельса горада Беразіно патаемна выкраў мабільны тэлефон коштам 200 рублёў.

Што чакае за бчб-сімволіку?

Менавіта яна з 5 лютага сапсавала 15 апор ліній электраперадач Бярэзінскага РЭС філіяла “Барысаўскія электрасеткі” РУП “Мінск-энерга”, устаноўленых на 70-71 кіламетрах дарогі Р-67 “Барысаў-Беразіно-Бабруйск”, што паблізу вёскі Ядліна.

Вельмі няпроста быць галоўным бухгалтарам

Так, галоўны бухгалтар адной з арганізацый з 13 жніўня сумяшчала пасаду спецыяліста па вучэбнай рабоце і незаконна налічыла сабе ў выглядзе надбавак 398 рублёў 14 капеек.

Ізноў падазраецца жанчына

Прадстаўніца слабай паловы чалавецтва, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, прадавала ўкрадзены мабільны тэлефон. Пры гэтым яна добра ведала, гаджэт яе знаёмы знайшоў і прысвоіў сабе.

Ёсць яшчэ ў Беразіно смелыя жанчыны

Мужчына, будучы ў кватэры па вуліцы Маякоўскага горада, спрабаваў выкрасці 50 рублёў, манікюрныя наж-ніцы, тры ключы ад замкоў і ключ ад дамафона. Але здзейсніць задуманае не змог. Пацярпелая дала адпор.

Сяргей ЖЫЛІЧ,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела
Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *