“Загадкава” не стала 198 рублёў… Што яшчэ ў крымінальнай хроніцы бярэзінскіх следчых

Калі такое было?

Мужчына, які падазраваўся ў крадзяжы маёмасці з дачы ў аграгарадку Пагост, быў дастаўлены ў раённы аддзел унутраных спраў. Аднак нахабнасць вясковага злодзея не ведала меж. Ён на падпітку без дай прычыны ўдарыў па твары двух міліцыянераў у двары міліцыі.

Ізноў не ўтрымаўся

Перамагчы спакусу вельмі цяжка, асабліва, калі ты ў палоне Бахуса. Вось і мужчына, які ў маі гэтага года быў пакараны за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, у чэрвені ізноў быў затрыманы за рулём, і зноў пад градусам.

Чаму бацька — не бацька?

Жанчына, абавязаная судом вяртаць грошы на ўтрыманне дзіцяці ў дзяржаўнай установе, начыста забылася аб судовым прыгаворы… і дапусціла звыш 10 прагулаў за тры месяцы. Грашаць гэтым і мужчыны. Ужо праз чатыры месяцы гора-тата перастаў хадзіць на працу.

“Загадкава” не стала 198 рублёў

Невядомы ў невядомым месцы з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскай карткі з дапамогай інтэрнэту атрымаў доступ да карт-рахунку і зняў 198 рублёў. Цяпер пацярпеламу варта ўспомніць, адкуль у злодзея яго рэквізіты.

Не пакідай рэчы на двары

Аб гэтым забыўся жыхар аграгарадка Косаўка. У яго злодзей вынес са двара хатнія рэчы.

Вынеслі з надворнай пабудовы

Невядомы з надворнай пабудовы ў вёсцы Аўгустова выцягнуў маёмасць.

Не давярайце жанчынам!

Спрытная кабета ноччу выкрала ў свайго знаёмага 120 рублёў.

“У вас продается славянский шкаф?”

Невядомыя зрэзалі і забралі металічную шафу.

“Молилась ли ты на ночь, Дездемона?”

Сапраўдныя шэкспіраўскія страсці кіпелі ў адной бярэзінскай сям’і. Тут муж пагражаў забойствам сваёй жонцы і нават спрабаваў яе задушыць. Пацярпелая вырашыла не паўтараць трагічны лёс Дэздэмоны і звярнулася ў міліцыю з заявай.

Аляксандр КАЖЭЎКА,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела
Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *