Крымінальная хроніка бярэзінскіх следчых

Набыў тэлефон у крэдыт і прадаў іншаму

Такую схему злачынства прыдумаў і рэалізаваў, каб мець грошы, 31-гадовы мужчына. Ен падмануў спецыяліста “Белтелеком”, узяўшы на сябе абавязацельствы поўнай аплаты кошту мабільнага тэлефона шляхам штомесячных плацяжоў. Аднак замест аплаты вырашыў прадаць свой гаджэт, чым нанёс урон фірме на 898 рублёў 80 капеек.

Схавайце лодкі ад чужых вачэй!

У тым, што гэта неабходна зрабіць, пераканаўся 64–гадовы жыхар раёна. Ён пакі-нуў на беразе ракі Бярэзіны, паблізу вёскі Міраслаўка, сваю гумавую лодку ўсяго на два дні, а вярнуўся і яе не знайшоў. Аказалася, яна вельмі спатрэбілася 35–гадоваму мужчыну.

Куды паляцеў “Аист”?

Менавіта на гэты двухколавы транспарт паквапіўся злодзей, які абрабаваў дачу па вуліцы Ляскоўскай вёскі Вяшэўка. Матэрыяльны ўрон налічвае 200 рублёў. Укралі машыну прама з фермы Вечарам 5 лістапада паблізу малочнатаварнай фермы “Казлоў Бераг” укралі аўтамабіль ЗАЗ-1102. Па гарачых слядах вылічылі злодзея. Ім аказаўся 34-гадовы мужчына.

Ізноў пра фішынг

Невядомы ў невядомым месцы днём 9 лістапада з выкарыстаннем банкаўскай карткі 32–гадовай жанчыны, з дапамогай неўстаноўленай камп’ютарнай тэхнікі падключыўся да інтэрнэту. Атрымаўшы доступ да чужой карткі, кіберзлодзей разбагацеў на 1203 рублі.

Не стала мабільнага тэлефона

Невядомы на некалькі гадзін у доме па вуліцы Мінскай горада Беразіно пакінуў без нагляду свой гаджэт, а ўспомніўшы, так і не знайшоў каштоўную рэч. Матэрыяльны ўрон налічвае 425 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *