Куды імчыць “Навагодні экспрэс” з песнямі і віншаваннямі?

У дзень, калі на гарадской плошчы зазіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі прыгажуня-ёлка, у нашым раёне пачаў курсіраваць незвычайны навагодні аўтобус, ды і пасажыры тут няпростыя. Гэта Дзед Мароз і Снягурка, якія насуперак пандэміі спяшаюцца павіншаваць з надыходзячым Новым годам дзятву і дарослых, падарыць кожнаму надзею на цуд і казку ў будзённым жыцці.

Самай першай прымала навагоднія віншаванні і падарункі ад пасажыраў “Навагодняга экспрэса” шматдзетная сям’я Аўчарэнка з Беразіно. На памяць у дзяцей аб сустрэчы засталіся не толькі прыемныя ўражанні, але і мноства святочных здымкаў з Дзедам Марозам і Снягуркай

Дзеля гэтага работнікі раённага цэнтра культуры распрацавалі сцэнарыі гульнёва-забаўляльнай навагодняй праграмы “Падарожжа ў зімовую казку” з удзелам усіх казачных персанажаў. Спяшаюцца Дзед Мароз і Снягурка, каб выступіць з казачнай праграмай перад дзецьмі ў школах і садках, работнікамі лясной і перапрацоўчай прамысловасці горада і, вядома, наведаць дзятву дома. Управіцца з віншаваннямі і падарыць бярэзінцам сапраўдны навагодні настрой Дзеду Марозу і Снягурцы дапамагаюць прафсаюзныя арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму і раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, узорны фальклорны калектыў “Валошкі” Новінскага сельскага Дома культуры.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *