Куды спяшаліся ахоўнікі правапарадку ў аўторак?

Рабочы  графік намесніка начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў звычайна шчыльны, а на гэтым тыдні яшчэ і больш напружаны. На кожным выбарчым участку патрэбна наладзіць ахову правапарадку і забяспечыць спакой выбаршчыкаў, ды і  трымаць на кантролі крымінальную сітуацыю ў раёне.

— Таму нашы супрацоўнікі ў ліку першых спяшаюцца на выбарчыя ўчасткі, каб выканаць грамадзянскі абавязак і затым прыступіць да службы ва ўзмоцненым рэжыме, — зазначае  Генадзь Рабіза.

Сам міліцыянер прагаласаваў на выбарчым участку  ў СШ № 3 горада. Знарок зрабіў свой выбар у форме.

— А ўсё таму, што галасую за стабільнасць і росквіт роднай краіны, яе бяспеку, захаванне законных правоў і інтарэсаў нашых грамадзян, — падкрэсліў Генадзь Мікалаевіч. —  Свой выбар зрабіў загадзя і свядома, без  дапамогі фейкавай агітацыі і на падставе жыццёвага вопыту, з клопатом пра сям’ю, родны калектыў,  раён, Айчыну.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *