«Лепшая пярвічная арганізацыя 2019 года» — у Бярэзінскім раёне

Старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” Таццяна Кліменка за дасягненне
высокіх паказчыкаў у абласным конкурсе «Лепшая пярвічная арганізацыя 2019 года» ўзнагароджана Дыпломам Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.

— Прыемна атрымліваць такую значную ўзнагароду, — гаворыць Таццяна Кліменка. – Я ўзначальваю нашу арганізацыю даволі даўно. Сёння ў яе складзе 69 членаў, кожнага ведаю асабіста. І імкнуся дапамагчы па меры магчымасцей. Зараз, падчас пандэміі, не сустракаемся, але знаходзімся на сувязі, разам вырашаем праблемы.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *