“Лепшая пярвічная арганізацыя-2020” – бярэзінская

Таццяна Кліменка вось ужо больш за 20 гадоў узначальвае Бярэзінскую раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. І за мінулагодні перыяд наша арганізацыя ў ліку пераможцаў адзначана дыпломам III ступені абласнога конкурсу “Лепшая пярвічная арганізацыя”.

Па выніках работы за мінулы год Бярэзінская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”, якую ўзначальвае Таццяна Кліменка, сярод пераможцаў абласнога конкурсу “Лепшая пярвічная арганізацыя”

— Мне было прыемна атрымаць такую значную ўзнагароду, — пачынае гутарку Таццяна Кліменка. – Я кожнага члена арганізацыі ведаю асабіста. І імкнуся дапамагчы па меры магчымасцей. Да прыкладу, калі атрымліваем гуманітарную, спонсарскую дапамогу – асабіста развожу яе кожнаму. Пагутару, распытаю, як справы, што хвалюе, якія пытанні, праблемы ўзнікаюць.

Так, зараз, падчас пандэміі, не так часта сустракаемся, але пастаянна на сувязі. Нават ва ўмовах пандэміі з захаваннем усіх мер прафілактыкі мы весела, разам, дружна адсвяткавалі навагоднія і калядныя святы.

Дарэчы, Таццяна Аляксееўна вядзе альбом, дзе адлюстроўваецца жыццё арганізацыі з дапамогай фотаздымкаў, артыкулаў з газет, узнагарод… Амаль штотыдзень старонкі яго папаўняюцца новымі матэрыяламі: жыццё членаў аргані-зацыі даволі насычанае!

— Наша моц – у адзінстве! Думаю, галоўнае — трымацца разам, падтрымліваць адзін аднаго. Тады і жыццё будзе напоўнена падзеямі, суст-рэчамі, усмешкамі, — дадае Таццяна Алексееўна.

Многія члены арганізацыі ўжо на заслужаным адпачынку. Але актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Наведваюць гурткі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спяваюць у хоры ветэранаў, які працуе пры раённым цэнтры культуры…

— Вядома ж, імкнёмся, каб як мага больш членаў арганізацыі прайшло аздараўленне ў рэабілітацыйным цэнтры «Подъельники». — Прыемна, што ў раёне вядзецца і работа па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. Менавіта для інвалідаў па зроку святлафор агучаны спецыяльнымі сігналамі, на некаторых грамадскіх аб’ектах шыльды напісаны шрыфтам Брайля. Дарэчы, у мясцовым кінатэатры ёсць спецыяльныя сеансы, дзе паказваюць фільмы з субцітрамі. Усё гэта дазваляе членам арганізацыі не сядзець у чатырох сценах. Мы задзейнічаны ў мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах, актыўна наведваем басейн. І, ведаеце, я шчаслівая, калі члены нашай арганізацыі радуюцца жыццю, усміхаюцца. Дзякуй усім, хто нас, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, падтрымлівае!

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота з архіва арганізацыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *