Лідары жніва Бярэзіншчыны

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу на 29 ліпеня ў раёне ўбрана 4701 гектар каласавых, або 27,4% да плана. Намалочана 10238 тон збожжа. Па тэмпах уборкі лідзіруюць філіял “Ома”, ААТ “Брадзец” і “Пагосцкі”. Самай высокай ураджайнасці на гэтую дату дасягнуў філіял “Арэшкавічы” – 34,6 цэнтнера з гектара. Другое і трэцяе месцы па ўраджайнасці займаюць філіял “ Ома” і сельгасфіліял “Здравушка-агра”, дзе атрымана адпаведна па 25,4 і 24,6 цэнтнера з гектара. У цэлым па раёне збожжавыя культуры далі ўраджайнасць 21,8 цэнтнера з гектара.

СЯРОД КАМБАЙНЕРАЎ

Першае месца заняў камбайнавы экіпаж з ААТ “Пагосцкі” ў складзе Юрыя Канстанцінавіча Гомана і Міхаіла Мікалаевіча Салаўя, які на камбайне КЗС-1218 убраў 405,1 гектара і намалаціў, з улікам рапсу, 679,9 тоны зерня.
Другое месца заняў камбайнавы экіпаж з сельгасфіліяла “Здравушка-агра” ў складзе Алега Анатольевіча Палянскага і Анатоля Максімавіча Палянскага, які на камбайне КЗС-1218 убраў 281 гектар і намалаціў, з улікам рапсу, 480,4 тоны зерня.
Трэцяе месца заняў камбайнавы экіпаж з сельгасфіліяла “Здравушка-агра” ў складзе Уладзіміра Міхайлавіча Сігаёва і Ігара Аляксандравіча Капанца, які на камбайне КЗС-1218 убраў 124 гектары і намалаціў, з улікам рапсу, 365,7 тоны зерня.

СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ

Першае месца заняў вадзіцель ААТ “Брадзец” Мікалай Аляксандравіч Собаль, які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз, з улікам рапсу, 794,6 тоны зерня.
Другое месца заняў вадзіцель ААТ “Пагосцкі” Міхаіл Мікалаевіч Салавей, які на аўтамабілі ГАЗ-53 перавёз, з улікам рапсу, 750,4 тоны зерня.
Трэцяе месца заняў вадзіцель сельгасфіліяла “Здравушка-агра” Аляксандр Віктаравіч Жукоўскі, які на аўтамабілі МАЗ-555142 пера- вёз, з улікам рапсу, 726,5 тоны зерня.

МАЛАДЗЁЖНАЕ СПАБОРНІЦТВА

ўзначальваюць камбайнавы экіпаж з ААТ “Брадзец” у складзе Генадзя Генадзьевіча Целюка і Уладзіслава Уладзіміравіча Корыка, які на камбайне КЗС-1218 убраў 168 гектараў і намалаціў, з улікам рапсу, 353 тоны зерня; сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы зерня лідзіруе вадзіцель сельскагаспадарчага філіяла “Здравушка-агра” Уладзімір Уладзіміравіч Цішкевіч, які на аўтамабілі МАЗ-555605 перавёз, з улікам рапсу, 545,3 тоны зерня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *