Лідзія Яроцкая адной з першых аформіла падпіску на “Бярэзінскую панараму” на даму

Адна з нашых пастаянных падпісчыц Лідзія Яроцкая патэлефанавала ў рэдакцыю, пакінула заяўку на падпіску на даму. У зручны для Лідзіі Рыгораўны час мы даставілі ёй падпісныя квіткі і падарункі – медыцынскую маску і сувенірную прадукцыю.

Уручаем квіткі і падарункі Лідзіі Яроцкай

— Зараз больш часу імкнуся праводзіць дома, — расказвае Лідзія Рыгораўна. – І калі прачытала ў любімай раёнцы, што можна аформіць падпіску не выходзячы з дому, вельмі ўзрадавалася! Дзякуй, што вы клапоціцеся пра наша здароўе. Гэта ж не патрэбна ісці на пошту, стаяць у чарзе. Патэлефанавала ў рэдакцыю — і сяброўства з “Бярэзінскай панарамай” падоўжана. Прыемна, што атрымала і падарункі ад любімага выдання. Ужо не адзін дзясятак гадоў у сераду і суботу з нецярпеннем чакаю раёнку. Аддаю перавагу матэрыялам пра людзей, рэпартажы са свят, што праводзяцца ў раёне.

Нагадаем, паважаныя чытачы, аформіць падпіску на “Бярэзінскую панараму” можна зручным для вас спосабам: у паштальёна, гарадскім аддзяленні паштовай сувязі, у грамадскага распаўсюджвальніка рэдакцыі (пошта, 2 паверх), праз інтэрнэт-падпіску на сайце РУП “Белпошта”.
І самы просты і бяспечны спосаб — пакінуць заяўку для арганізацыі падпіскі на даму па нумарах тэлефонаў: 5-57-83, 5-52-63. Наш супрацоўнік даставіць падпісныя квіткі ў зручны для вас час (вядома ж, у сродках індывідуальнай аховы). А для тых падпісчыкаў, якія аформяць падпіску на раёнку адразу на некалькі месяцаў, – медыцынская маска ў падарунак. Раёнка заўсёды клапоціцца пра вас!

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Лідзія Яроцкая адной з першых аформіла падпіску на “Бярэзінскую панараму” на даму: 1 комментарий

  • 26 мая 2020 в 12:23
    Permalink

    Наконец-то увидели Вас «у сродках абароны»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *