Людзі працы Бярэзіншчыны

У ліку тых, хто быў сёлета адзначаны граматай на ўрачыстым мерапрыемстве па ўшанаванні лепшых работнікаў жывёлагадоўчай галіны Міншчыны ў рамках рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”, і трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграМАЗ” Леанід Васільевіч Буднік. Шмат гадоў працуе ён у роднай гаспадарцы. Быў і механізатарам, і камбайнерам, а апошнія гады заняты раздачай кармоў на малочнатаварным комплексе “Казлоў Бераг”. І хоць заробак яго “не прывязаны” да колькасці атрыманай прадукцыі, уплыў на вытворчы паказчык мае важкі: ад таго, наколькі своечасова будзе забяспечана жывёла кармамі, ці будуць апошнія якасна перамешаны і насычаны, залежыць і сытасць кароў. Таму і стараецца механізатар працаваць без збояў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *