Людзям працы — гонар і пашана

У нядзелю — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу — свята, да якога мае дачыненне амаль кожны беларус, бо адны шчыруюць ў полі і на малочных фермах, другія займаюцца перапрацоўкай, а трэція рэалізуюць вырашчаную і вырабленую прадукцыю пакупнікам. А пачынаецца гэты доўгі шлях да прылаўкаў і нашага паўсядзённага стала з цяжкай работы на жніве, нарыхтоўкі кармоў, ворыва зябліва і вернасці сялянскім традыцыям працаўнікоў гаспадарак.

Наталля Сокал

Я ўпэўнена магу сказаць, што ў нашай гаспадарцы заўжды былі і ёсць пра-цаўнікі, якія любяць родную зямлю, хочуць і ўмеюць працаваць у вёсцы, захоўваюць традыцыі сялянскай працы. Дзякуючы іх клапатлівым рукам, працавітасці і ад-данасці абранай справе, на нашым стале заўжды бу-дзе хлеб, а значыць — будзе эканамічны і сацыяльны даб-рабыт нашага раёна.

Каллектыш МТК “Лешніца”

Сёлетні сельсагаспадарчы год быў няпростым, але механізатары і жывёлаводы дастойна справіліся з выпрабаваннямі, прадэ-манстравалі высокі прафе-сіяналізм і ўменне працаваць у адной камандзе. Назапаша-на ўдосталь кармоў і работа гэта працягваецца, ёсць намер у будучым годзе вярнуць сабе былую славу шчодрай нівы і наладжваюцца справы на фермах. Узнагароды прыйшлі да пагосцкіх ра-ботнікаў. У наступным годзе гаспадарку чакае вялікая сумесная работа па выкананні пастаўленых перад намі задач.

Механізатары ААТ “Пагосцкі”

Вялікі ўсім дзякуй за ўклад у нашу агульную справу, за адданасць і вернасць сваёй прафесіі, ашчад-насць і гаспадарлівасць, разуменне праблем сельскай гаспадаркі, гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл – сумленна, старанна.

Упэўнена, што і ў далейшым, працуючы вынікова, будзем памнажаць дасягнутае, вырашаць пастаўленыя перад намі задачы.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, мірнага неба. Шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *