Маргарыта Булойчык: “Для нас з мужам выбары як свята!”

Упэўнена, многія ў Беразіно ведаюць Маргарыту Булойчык. Жанчына  не адзін дзясятак гадоў шчыравала ў галіне адукацыі. Узначальвае больш за 10 гадоў клуб “Сустрэча”. Яна актыўная, пазітыўная, не любіць сядзець на адным месцы. Зараз Маргарыта Анатольеўна – назіральнік на выбарчым участку, які знаходзіцца ў гімназіі.

— Я ўжо не ўпершыню назіральнік. Такая грамадская работа мне падабаецца. Мы сочым, каб выбары праходзілі згодна з выбарчым кодэксам. Калі ў людзей узнікаюць пытанні, падказваем, расказваем, — заўважае Маргарыта Анатольеўна.

Вядома ж, і 9 жніўня Маргарыта Анатольеўна будзе выковаць абавязкі назіральніка. А з самага ранку пойдуць з мужам на свой выбарчы ўчастак для галасавання, які размяшчаецца ў сярэдняй школе №3.

— Мы заўсёды галасуем у дзень выбараў. Для нас гэта як свята. Раненька прачынаемся. І хутчэй на ўчастак. Там спевы, танцы… Сустракаем шмат знаёмых, гутарым. Аддадзім свае галасы за далейшае працвітанне нашай любімай сінявокай Беларусі. За тое, каб мы, нашы, дзеці, ўнукі, праўнукі жылі пад мірным небам, радаваліся сонечным дням! За тое, каб людзі з задавальненнем хадзілі на працу, у кожнага быў “працоўны панядзелак”. А пасля без боязі маглі б прагуляцца па вуліцах нашага ўтульнага Беразіно. За тое, каб і надалей людзі старэйшага ўзросту атрымлівалі пенсіі. Каб мы і надалей збіраліся з членамі нашага клуба “Сустрэча” (а іх ужо 30 чалавек!)¸ разам падарожнічалі, гутарылі, праводзілі майстар-класы, абменьваліся вопытам….

 

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *