Медалі для любімых

Пагадзіцеся, самы лепшы, самы каштоўны і дарагі падарунак – зроблены сваімі рукамі. Наведвальнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Паліна Кандрашова, Арцём Жораў, Яраслаў Сяліцкі падрыхтавалі да 23 лютага для сваіх татаў незвычайныя медалі.

Наведвальнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Паліна Кандрашова, Арцём Жораў, Яраслаў Сяліцкі падрыхтавалі да 23 лютага для сваіх татаў незвычайныя медалі

Паглядзіце, крэатыўныя медалі, зробленыя з каляровай паперы, здзіўляюць сваёй акуратнасцю і арыгінальнасцю. Напэўна, такі выраб неабходна доўга ствараць?!

— Мы да свята пачалі рыхтавацца загадзя! Прадумалі, абмеркавалі разам з дзеткамі, што хочам атрымаць і пачалі тварыць, — расказвае педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Народныя промыслы” Наталля Казлоўская. – Дзеткі ў нас творчыя! І кожны стараўся зрабіць падарунак для таты як мага прыгажэйшым!

І ў іх гэта цудоўна атрымалася. А ўсё дзякуючы дапамозе кіраўніка аб’яднання Наталлі Яўгенаўне. Яна займаецца з дзеткамі ўжо 5 гадоў.

— Нам падабаецца ствараць розныя вырабы на занятках гуртка, — расказваюць выхаванцы. – Але, бясспрэчна, больш за ўсё даспадобы, калі рыхтуем камусьці падарункі. Для нашых татаў хацелася зрабіць самыя лепшыя медалі. Таты ж – нашы героі. Яны мужныя, працавітыя, прыгожыя… самыя-самыя! Таму і заслу-гоўваюць самых лепшых падарункаў.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *