Медыцынскія работнікі наведваюць працоўныя калектывы Бярэзінскага раёна

Супрацоўнікі Бярэзінскай ЦРБ і Бярэзінскага РЦГЭ наведваюць працоўныя калектывы Бярэзіншчыны. Пры гэтым яны яшчэ раз нагадваюць пра абавязковае захаванне масачнага рэжыму, тлумачаць, як правільна насіць маскі, апрацоўваць дэзынфіцыруючымі сродкамі памяшканні, ды і ўвогуле, вядуць гутарку пра эпідэміялагічную сітуацыю як у цэлым па краіне, так, у прыватнасці, і ў Бярэзінскім раёне.

Так, галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук наведала калектыў філіяла Мінаблспажыўтаварыства, ЖКГ, намеснік галоўнага ўрача Ганна Усовіч – лясгас і іншыя прадпрыемствы. А ўрач-эпідэміёлаг Бярэзінскага РЦГЭ Вольга Жукоўская сустрэлася з калектывам вытворчага ўчастка ААТ “Здравушка-мілк”, філіяла “Аўтамабільны парк №22”.

Урач-эпідэміёлаг Бярэзінскага РЦГЭ Вольга Жукоўская расказвае пра захаванне масачнага рэжыму, апрацоўку памяшканняў на вытворчым участку ААТ “Здравушка-мілк”

Вядома ж, сустрэчы праходзяць у невялікіх групах, з захаваннем усіх норм прафілактыкі.

— Вельмі важна, каб на прадпрыемствах дасканала з выкарыстаннем дэзынфіцыруючых сродкаў вялася ўборка памяшканняў, — гаварыла Вольга Мікалаеўна. – Неабходна па графіку праветрываць памяшканні. Таксама ў памяшканнях павінны быць дазатары з антысептычнымі сродкамі. І абавязкова ўсе супрацоўнікі павінны выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы органаў дыхання.

Сустрэчы ў калектывах працягваюцца.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *