Медыкаў Бярэзіншчыны павіншавалі з прафесійным святам

У гэтым годзе святкаванне Дня медыцынскага работніка не было такім маштабным, як у мінулыя гады. Але  віншаванне прайшло ўрачыста, па-сямеёнаму, цёпла і душэўна.
Шчырыя словы віншаванняў, падзяку работнікам Бярэзінскай ЦРБ і Бярэзінскага РЦГЭ выказвалі начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінаблвыканкама Мікалай Кухавец, старшыня Бярэзінскага райвыканкама Аляксандр Бабічаў, намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, галоўныя ўрачы Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук і Бярэзінскага РЦГЭ Вадзім Буйніцкі,  старшая медыцынская сястра райбальніцы Таццяна Ліпніцкая.
Вядома ж, свята не абышлося без узнагарод — лепшыя медыцынскія работнікі Бярэзіншчыны былі адзначаны граматамі, падзячнымі лістамі ад Мінаблвыканкама, райвыканкама, а таксама ЦРБ і РЦГЭ. Віншуем!

Аляксандр Бабічаў уручыў медыцынскім работнікам райбальніцы і супрацоўнікам санітарнай службы Падзякі.

 Узнагароджаны: Зухра Шарыпава, Аляксандр Усовіч, Марына Васілеўская, Валянціна Лушчык, Юлія Хасіневіч,Тамара Чахоўская, Юлія Арцёмчык, Вадзім Буйніцкі, Алег Вараб’ёў, Алена Бегуновіч.

Мікалай Кухавец уручыў Ганаровыя граматы Мінаблвыканкама.

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Мінаблвыканкама:

Ганна Мельнікава, Людміла Дарошка, Надзея Воюш, Тамара Мацюшонак.

Аб’яўлена Падзяка старшыні Мінаблвыканкама:

Юрыю Курачу, Раману Гайшуну, Надзеі Галузе, Ірэне Гарбацэвіч.

Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама адзначана Ларыса Кашчыц.

Падзяка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама аб’яўлена Вользе Саскавец. 

Ганаровая грамата Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ўручана Але Александровіч.

 

Матэрыял з узнагароджання чытайце ў адным з нумароў газеты.

 

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

 

Медыкаў Бярэзіншчыны павіншавалі з прафесійным святам: 3 комментария

  • 24 июня 2020 в 18:48
    Permalink

    Поздравляю вас с днем медицины. Сил, терпения вам. Спасибо вам за ваш нелёгкий труд.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20 июня 2020 в 15:10
    Permalink

    С праздником!!! Спасибо за труд

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 19 июня 2020 в 23:15
    Permalink

    С праздником дорогие! Чтоб не говорила на нашу больницу но есть врачи настоящие! Спасибо Усовичам, Горбацевичам, Кащицам, Гайшун, Чембровичу и главного врачу! Благодарим, благодаря вам я живу

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *