“Месца сустрэчы — абеліск!”

Ты малады, адукаваны, амбіцыйны, імкнешся заўсёды ісці ў нагу з часам, прагнеш не толькі атрымліваць ад жыцця асалоду, але і быць рэальна карысным для сваёй малой радзімы і краіны, захаваць слаўную памяць продкаў і выхаваць дзяцей на подзвігах дзядуль. Тады мы чакаем цябе ў радах удзельнікаў новай маладзёжнай акцыі “Месца сустрэчы – абеліск”. Яна накіравана на патрыятычнае выхаванне юнакоў і дзяўчат і ставіць сваёй мэтай аб’яднаць моладзь у справе навядзення парадку і добраўпарадкавання вайсковых могілак, помнікаў і абеліскаў воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Першым крокам для згуртавання маладых і актыўных патрыётаў стала выданне аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама даведніка аб помніках, памятных месцах Бярэзінскага раёна, дзе сабрана поўная інфармацыя аб іх.

— Большасць помнікаў не патрабуе вялікіх грашовых укладанняў, затое мае патрэбу ў вашых клапатлівых руках: пафарбаваць агароджу, прыбраць смецце, патынкаваць помнік, знішчыць кустоўе. А гэта справа стане выдатным напамінам кожнаму з нас пра подзвіг герояў і баявыя падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны, прымусіць моладзь схіліць галовы перад героямі хвілінай маўчання, успомніць слаўны подзвіг усіх загінуўшых салдат, партызан і падпольшчыкаў.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *