Мокры снег з дажджом і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 13 лютага

Мокры снег з дажджом і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 13 лютага, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, месцамі па захадзе — да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, удзень — ад нуля да плюс 5.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *