Мы гаворым… “Я з радасцю іду на працу! Хачу, каб так было заўсёды”

Эльвіра СОБАЛЬ, прадавец магазіна Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства

“Я з радасцю іду на працу!
Хачу, каб так было заўсёды”

— Я мясцовая, з вёскі Гарэнічы. Ужо год пасля заканчэння каледжа працую прадаўцом. Бацькі расказвалі, што раней, каб набыць нават элементарныя прадукты харчавання, неабходна было адстаяць вялікія чэргі. І нават адстаяўшы чаргу, можна было нічога не купіць. Бо прадуктаў не хапала. А зараз у нашым магазіне велізарны асартымент прадукцыі на любы густ. Каўбасы, мяса – многае мясцовай вытворчасці. Усё свежае, смачнае, духмянае. І цэны, дарэчы, таксама не кусаюцца. Многія пакупнікі прыходзяць да нас спецыяльна за буханкай свежанькага, бярэзінскага хлеба.
Так, мне даспадобы мая работа. З кожным днём наш філіял развіваецца. Думаю, і бярэзінцы заўважаюць перамены.
Я малады спецыяліст. Таму прыемна, што побач працуюць вопытныя калегі, якія заўсёды падкажуць, параяць, дапамогуць. Ды і кіраўніцтва заўсёды падтрымлівае, за што вялікі дзякуй. Дарэчы, атрымліваю кампенсацыю за здым жылля.
Мне падабаецца жыць у Беразіно. Ціхі, прыгожы, чысты, утульны горад. Тут не страшна выйсці на вуліцу, нават у позні час. Тут я адчуваю сябе ўтульна і камфортна.
Я і надалей хачу працаваць на любімай рабоце, хадзіць з радасцю на працу, атрымліваць дастойную зарплату. Хачу вечарамі гуляць па Беразіно, дыхаць свежым паветрам, адпачываць… І радавацца жыццю!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *