На Багушэвіцкім выбарчым участку Кацярына аказалася чацвёртай

Багушэвіцкі выбарчы ўчастак №13 традыцыйна размясціўся ў памяшканні мясцовага сельвыканкама, і яго адрас добра вядомы не толькі жыхарам цэнтральнай сядзібы ААТ “Багушэвічы”, але і прылягаючых вёсак Віляціна, Высокая Гара, Галаўныя Ляды, Дубовы Лог, Калюга-1, Калюга-2, Матылянка, Вусце. Выбаршчыкі менавіта гэтых населеных пунктаў уключаны ў спісы для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усяго на ўчастку 398 выбаршчыкаў.

У тым, што іх удзел у выбарчай кампаніі будзе актыўным, члены ўчастковай камісіі не сумняваюцца. Аб гэтым сведчыць вопыт ранейшай работы. Ды і першы дзень датэрміновага галасавання пацвярджае: людзі не чакаюць нядзелі, а пры наяўнасці вольнага часу, які зараз, у напружаную летнюю пару, у вяскоўцаў на вагу золата, заходзяць на ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі доўг. У ліку іх – і работніца мясцовай сярэдняй школы Кацярына Жаковіч з Матылянкі, якую вы бачыце на гэтым здымку. Дарэчы, на ўчастку яна была ўжо чацвёртай.

Анатоль ПАЛЫНСКІ, фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *