На Бярэзіншчыне прайшлі спартыўныя мерапрыемствы

 

Валейбол
10-11 сакавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Лазурный» прайшлі занальныя спаборніцтвы па валейболе ў рамках абласной спартакіяды «Каласок» для дзяцей і юнацтва 2004-2006 гадоў нараджэння аграгарадкоў, сельскіх населеных пунктаў.
Сярод юнакоў тройка размеркавалася ў наступным парадку: першае месца занялі аматары мяча з Беразіно, другое — са Смалявіч, а трэцяе — з Барысава. Сярод дзяўчат лепшай стала каманда са Смалявіч, а другое і трэцяе месцы ад-паведна дасталіся камандам з Крупак і Беразіно.


«Сябруем з законам!»
З 2 по 6 сакавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” былі наладжаны спаборніцтвы па стрытболе і сілавым спорце сярод вучняў навучальных устаноў у рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам!”. Тут усе сталі пераможцамі, бо атрымалі магутны зарад бадзёрасці і сіл.
Для сельскіх жыхароў 7 сакавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” у аграгарадку Лешніца адбыліся фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы сярод сельскіх жыхароў.


“Бярэзінская ліга”
7 сакавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” кіпелі спартыўныя страсці: тут праходзілі спаборніцтвы па баскетболе сярод школьнікаў у рамках спартакіяды «Бярэзінская ліга». Тут не знайшлося роўных баскетбольнай камандзе “Бярэзінская гімназія”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *