На Бярэзіншчыне праходзіць дабрачынная акцыя, да якой можа далучыцца кожны

На першым паверсе Дома гандлю нядаўна з’явілася незвычайная ёлачка жаданняў. У хуткім часе дзеці з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ўпрыгожаць яе цацкамі-“жаданнямі”, дзе напішуць свае пажаданні Дзядулю Марозу.


І кожны з нас можа стаць Дзядулем Марозам, паклаўшы ў скрыню каля гэтай ёлачкі падарунак. Бліжэй да Новага года жаданыя падарункі атрымаюць дзеці. Далучайцеся! Давайце разам створым дзецям сапраўдны Новы год, падчас якога здзяйсняюцца самыя неверагодныя жаданні!

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *