На Бярэзіншчыне з Днём пажылых людзей павіншавалі ветэранаў і удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Васільеўна Калячка, дырэктар Бярэзінскага ТЦСАН Алена Данатасаўна Жолудзева і старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Савельевіч Абазовік павіншавалі ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з Днём пажылых людзей.

— Са святам, з Днём “самых маладых”, — віншавалі госці. – Жадаем вам, вядома ж, моцнага здароўя! Не падайце духам, радуйцеся кожнаму дню! Будзьце бадзёрымі і шчаслівымі.

Бабулі і дзядулі былі рады такой увазе, расчулены, выказвалі шчырыя словы ўдзячнасці за віншаванні, за шчырыя словы пажаданняў, за тое,  што пра іх памятаюць…

Падрабязней чытайце ў адным з нумароў газеты.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *