На выбарчы ўчастак — у свой 95-гадовы юбілей

Упершыню ў выбарчай кампаніі юная Соня прымала ўдзел яшчэ ў даваенныя трыццатыя гады. Праўда, тады яшчэ не ў якасці галасуючага, а толькі ўдзельніка школьнай мастацкай самадзейнасці з музычнымі нумарамі. Колькі часу мінула, а і сёння помняцца тыя хваляванні, урачыстасць, адказнаць, гонар ад далучэння да адказнай дзяржаўнай справы. З тае пары і павялося ў Соф’і Пятроўны ставіцца да кожнай выбарчай кампаніі як да ганаровага абавязку, а ўдзельнічаць у ёй яна лічыць сваім доўгам. Ні разу не было, каб хоць адну кампанію прапусціла і не паўдзельчала ў ёй.

Вось і ў нядзелю С. Стасевіч у цесным кружку юных валанцёраў сама (а магла б у яе-то ўзросце спакойна і дома прагаласаваць!) прыйшла на выбарчы ўчастак, дзякаваць богу знаходзіцца ён літаральна цераз дарогу, каб у чарговы раз выказаць сваё волевыяўленне.

Шаноўнага госця прымалі на ўчастку ўрачыста — Соф’я Пятроўна адна з нямногіх сёння ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ адной важнай прычынай ушанавання жанчыны стала тое, што літаральна напярэдадні, 8 жніўня, С. Стасевіч адзначыла сваё 95-годдзе.

Дзякуй вам, Соф’я Пятроўна, і наш нізкі паклон!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены МУРАЧ.

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *