«На выбарчых участках — усё спакойна!»

У гэтым запэўніў намеснік начальніка РАУС Генадзій Рабіза.

— Як вядома, у  дзень выбараў, 9 жніўня, вартавыя правапарадку нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. На выбарчых участках на 16 гадзін дня не зарэгістравана злачынстваў і правапарушэнняў,  ды і крымінальная сітуацыя ў раёне спакойная —  не паступіла трывожных паведамленняў у дзяжурную часць міліцыі. Такім чынам, бярэзінцы дэманструюць высокую адказнасць і законапаслухмянасць у важны для гісторыі дзень.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *