Наперакор надзвычайнасці дзейнічаюць аглядавыя камісіі ў Бярэзінскім раёне

Дапамогу па стварэнні бяспечных умоў у домаўладаннях будуць бязвыплатна аказваць сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян. На гэта і іншыя аспекты звярнулі ўвагу прысутныя падчас пасяджэння раённай рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці аглядавых камісій на мінулым тыдні.

З аператыўнай абстаноўкай у вобласці і раёне пазнаёміў першы намеснік начальніка Бярэзінскага РАНС Аляксандр Лагун:

— Так, сёлета ў студзені ў Мінскай вобласці зарэгістравана 176 пажараў супраць 93 — за аналагічны перыяд мінулага года. На пажарах загінулі 23 чалавекі супраць 21 гібелі летась. Рост пажараў і гібелі людзей зарэгістраваны ў 18 рэгіёнах Мінскай вобласці. Калі гаварыць пра наш раён, то сёлета за справаздачны перыяд зарэгістраваны 3 пажары супраць 4 летась, у мінулым годзе загінуў 1 чалавек.

Па словах Аляксандра Аляксандравіча, з мэтай стабілізацыі сітуацыі з пажарамі ў вобласці штомесяц праводзіцца аналіз работы раённых аглядавых камісій. Па выніках нядаўніх праверак, выяўлена недастатковая работа па складанні планаў аглядавых камісій. Акрамя таго, не ўсім іх членам своечасова выдаюцца пасведчанні. Ды і не належным чынам наладжана інфармаванне суб’ектаў прафілактыкі пра выяўленыя негатыўныя факты ў домаўладаннях грамадзян, што злоўжываюць спіртнымі напоямі, для прыняцця мер рэагавання адпаведнымі службамі.

Таму А. Лагун звярнуўся да ўсіх суб’ектаў прафілактыкі, а гэта работнікі медыцыны, сацыяльнай службы, адукацыі, энергетыкі, праваахоўных органаў, раённых СМІ, з просьбай больш актыўна ўключыцца ў пажарна-прафілактычную работу. І надаць асаблівую ўвагу падчас наведання домаўладанняў адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, інвалідам, непрацуючым грамадзянам працаздольнага ўзросту, што злоўжываюць спіртнымі напоямі. Бо менавіта дадзеныя катэгорыі насельніцтва знаходзяцца ў зоне рызыкі, згодна са статыстычнымі дадзенымі. Дарэчы, бязвыплатная дапамога для стварэння бяспечных умоў у домаўладаннях у рамках дзяржаўнай праграмы “Аб сацыяльнай абароне” прадугледжана для інвалідаў І і ІІ груп, а таксама адзінокіх грамадзян, пры ўмове, што яны будуць з’яўляцца ўласнікамі жылля.

Алена МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *