Напярэдадні Ражства Бярэзінскі раён наведаў парламентарый Ігар Лаўрыненка
Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягвае шэсце па Бярэзіншчыне
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Лаўрыненка і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова завіталі ў вёску Трасцянка да прыёмнай сям’і Бандарчыкаў.
Алена Іванаўна і Аляксандр Васільевіч (прыёмныя бацькі з 2003 года) выхавалі 11 дзяцей, якія па волі лёсу засталіся без апекі родных бацькоў. Менавіта тут усе выхаванцы знайшлі шчырую бацькоўскую любоў, падтрымку, увагу і клопат. Усе выхаванцы пасля заканчэння школы працягнулі вучобу ў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных установах адукацыі.
Зараз у сям’і выхоўваюцца чацвёра дзяцей: Дзмітрый Сідаровіч, Ангеліна, Ілья і Ганна Трапянкі.
Ігар Уладзіміравіч і Алеся Аляксееўна павіншавалі дзетак і прыёмных бацькоў з Новым годам і надыходзячым Ражством, пацікавіліся, аб чым дзеці мараць, якія прафесіі жадаюць асвоіць, калі пасталеюць, і ўручылі ім падарункі. Мяккія цацкі і салодкія пачастункі рабятам прыйшліся даспадобы, дзятва не хавала свайго задавальнення і радасці ад сустрэчы з гасцямі.
Алена ГРОМАВА.