Напярэдадні свята лепшыя работнікі Бярэзінскай ЖКГ атрымалі ўзнагароды. Віншуем!

Сваё прафесійнае свята камунальнікі сустракаюць у добрым настроі. Многае з запланаванага ўдалося ў мінулым годзе ажыццявіць. Усё дзякуючы зладжанай рабоце прафесіяналаў. Дырэктар Бярэзінскай ЖКГ Дзяніс Вабішчэвіч ганарыцца сваім калектывам, дзе кожны, сапраўды, шчыруе на сваім месцы.

Уладзімір Красікаў – Ганаровы работнік ЖКГ

Напярэдадні свята нагрудным знакам “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі” адзначаны майстар дрэваапра-цоўчага цэха ўчастка доб-раўпарадкавання і азеля-нення Уладзімір Красікаў.

— Вядома ж, мне вельмі прыемна, што маю працу адзначылі на такім высокім узроўні, — пачынае гутарку Уладзімір Уладзіміравіч. – Я іду па жыцці з такім дэвізам: выконваць сваю работу “на выдатна”, каб затым не было сорамна. Мы працуем дзеля таго, каб бярэзінцам жылося камфортна і ўтульна, каб наш любімы горад і раён радавалі вока. Наш цэх забяспечвае сталярнымі вырабамі ўсе ўчасткі прадпрыемства, таму работы, бясспрэчна, хапае. Няма ка-лі ленавацца, адпачываць.

Калектыў цэха дрэваапрацоўкі невялікі: усяго тры чалавекі. Гэта сталяр-станочнік Аляксандр Федарцоў і рамшчык Пётр Каленік. Ды і сам майстар Уладзімір Красікаў, як кажуць, не “беларучка”, не сядзіць у кабінеце.

— Я працую з дрэвам, можна сказаць, усё жыццё. Пачынаў шчыраваць таксама сталяром і ведаю ўсю спецыфіку гэтай дзейнасці, — дадае майстар. – Таму ўсе работы мы выконваем разам.

Уладзімір Уладзіміравіч, сапраўды, вопытны спецыяліст, майстар сваёй справы. Стаж работы ў ЖКГ – 18 гадоў! Бясспрэчна, у “скарбонцы” ўжо шмат узнагарод – грамат, падзячных лістоў. У 2015 годзе быў занесены на раённую Дошку гонару як лепшы работнік Бярэзінскай ЖКГ.

Працяг чытайце ў № 21 газеты за 21 сакавіка.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *